27.03.12

Удзельнік ББР3 Алесь Камоцкі 2 красавіка з канцэртам ў Магілёве

Оценить
(1 голос)

Ў Магілёве 2 красавіка адбудзецца канцэрт вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага

Творчая імпрэза пройдзе ў малой зале Магілёўскага абласнога тэатра лялек, ў гасцінай бард-клуба «Новы горад», а пачнецца  - а 18-й гадзіне. Гледачы змогуць пачуць як ужо вядомыя песні  са шматлікіх альбомаў мінскага барда, так і новыя творы і вершы. Паколькі  фармат мерапрыемства  камерны, то можна будзе без праблем паразмаўляць з госцем.  Ён будзе гатовы адказаць  на любыя пытанні  магіляўчан, а таксама распавесці прыхільнікам аб сваіх творчых планах.

Уваход на мерапрыемства па запрашальным квіткам. Заяўкі можна зрабіць па тэлефоне: 687-76-57 (кіраўнік бард-клуба «Новы горад» Сяргей Кулягін).


комментарии  

 
0 #1 Инна Лопацкая 10.04.2012 16:52
Очень классный был концерт, между прочим. Все, кто не пришли - обокрали себя на Камоцкого.
Цитировать
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Вернуться вверх